Thursday, August 30, 2012

Boulder Worldсup Munich 2012

У мінулыя выходныя (25-26 жніўня) ў Мюнхене прайшоў фінальны этап Кубка свету-2012 па боўлдэрынгу. У турніры прыймалі ўдзел больш за 120 спартоўцаў, за падзеямі сачылі каля шасці тысяч чалавек.

Вынікі спаборніцтваў выглядаюць наступным чынам (www.ifsc-climbing.org):

Фінал (жанчыны):

1. Akiyo Noguchi (Japan),
2. Anna Stöhr (Austria),
3. Juliane Wurm (Germany),
4. Melissa Le Neve (France),
5. Anna Gallyamova (Russia),
6. Mélanie Sandoz (France).

Фінал (мужчыны):

1. Dmitri Sharafutdinov (Russia),
2. Sean McColl (Canada),
3. Jakob Schubert (Austria),
4. Rustam Gelmanov (Russia),
5. Rei Sugimoto (Japan),
6. Stewart Watson (Great Britain).

Агульны залік Кубка свету-2012 (жанчыны):

1. Anna Stöhr (Austria),
2. Akiyo Noguchi (Japan),
3. Shauna Coxsey (Great Britain),
4. Mina Markovic (Slovenia),
5. Alex Puccio (USA),
6. Melissa Le Neve/Juliane Wurm (France/Germany).

Агульны залік Кубка свету-2012 (мужчыны):

1. Rustam Gelmanov (Russia),
2. Kilian Fischhuber (Austria),
3. Jakob Schubert (Austria),
4. Dmitri Sharafutdinov (Russia),
5. Sean McColl (Canada),
6. Guillaume Glairon-Mondet (France).

Камандны залік:

1. Russia,
2. France,
3. Austria.

Падчас узнагароды прадстаўнікі расійскай каманды тры разы ўздымаліся на вышэйшую прыступку чэмпіёнскага пастамента: па камандным заліку, па агульным рэйтынгу Кубка свету (Рустам Гельманаў) і па выніках фінала ў мужчын (Дзмітрый Шарафутдзінаў). Дзмітрый Шарафутдзінаў пасля не вельмі ўдалай кваліфікацыі ў першы дзень пралез усе чатыры праблемы ў фінале і абыйшоў неверагодна моцнага канадца Шона МакКола з мінімальна магчымай розніцай. У жанчын першае месца ў фінале заняла японка Акіё Нагучы, якая зафлэшыла чатыры фінальныя праблемы і абыйшла аўстрыйку Ану Шцёр і немку Юліяну Вурм (ім суадносна спатрэбілася на адну і дзьве спробы больш).

Жанчыны:


Мужчыны:


Фота з месца падзеяў:

Кваліфікацыя, першы дзень.
Брытанка Shauna Coxsey (3-е месца ў агульным заліку) прыехала ў Мюнхен не гледзячы на траўму.
Жаночая кваліфікацыя, праблема №4.
Melissa Le Neve (Францыя).
Andrzej Mecherzynski-Wiktor з Польшы.
Брытанец Edward Feehally.
Alex Puccio (ЗША) і немка Juliane Wurm (зправа).
Alex Puccio (ЗША).
Магутная Alex Puccio у паўфінале.
Дзмітрый Шарафутдзінаў і трэнер расійскай зборнай назіраюць за выступленнем сваіх калег.
Ганна Галлямава (Расія).
Вольга Якаўлева (Расія).


Benjamin Blaser (Швейцарыя) у паўфінале. 
Фінал. Ана Шцёр (Аўстрыя) і Дзмітрый Шарафутдзінаў (Расія).
Фінал. Рустам Гельманаў  (Расія) і Ганна Галлямава (Расія).
Фінал. Рустам Гельманаў і Ганна Галлямава лезуць апошнія праблемы.
Апошнюю праблему вылазіць Дзмітрый Шарафутдзінаў.
Арганізатары Boulder Worldсup Munich 2012.
Пераможцы фінальнага этапу Кубка свету-2012 сярод жанчын. Злева направа: Anna Stöhr (Austria), Akiyo Noguchi (Japan), Juliane Wurm (Germany).
Пераможцы фінальнага этапу Кубка свету-2012 сярод мужчын. Злева направа: Sean McColl (Canada), Dmitri Sharafutdinov (Russia), Jakob Schubert (Austria).
Узнагарода трэнераў па выніках каманднага заліку. Злева направа: Францыя, Расія, Аўстрыя.

Фота: Зміцер Гліндзіч, Паліна Чуйко.
All videos by www.bergleben.de. 

No comments:

Post a Comment