Аднойчы
летам 2010 года мы праводзілі
зборы з мінскім альпклубам «Надзір» у
паўночнай Асеціі на Каўказе (альплагер
«Цэй»). Цікавы такі атрымаўся выезд,
шмат усяго адбылося, у тым ліку і наша
любімае ўзыходжанне на гару Чанчахі,
апісанае нядаўна Антонам тут. Ну і сярод
усяго высветліўся тады такі тэхнічны
момант, як недахоп у раёне маршрутаў
катэгорыі «2Б». Мы ў той час пачыналі
добра спрацоўвацца з начальнікам лагера
Аношыным Г. Г., і ён прапанаваў нам
«знайсці» гэтую «2Б». Аб'ектам была
прызначана гара Хіцан – такі невыразны пік вышынёй каля 3600м, які разам з іншымі больш
значнымі вяршынямі размяжоўваў Паўночны
і Паўднёвы цыркі Цэйскага ледавіка.
Заходні грэбень в. Хіцан, від з Паўночнага цырку Цэйскага ледавіка. |
Наша каманда з пяці чалавек (ва ўсіх
тады быў другі спартыўны разрад) з
радасцю пагадзілася. Дзіва што, раней
нам такой справы ніколі не давяралі, да
й цяпер прапанова была выкліканая хутчэй
адсутнасцю альтэрнатывы, чым нашым
гераічным горным партфоліо. Ужо пазней,
калі мы выходзілі наверх, высветлілася,
што гэтую «2Б» тады пэўны час шукаў і
амаль што знайшоў супрацоўнік мясцовай
брыгады ратаўнікоў МНС. Але гэты факт
нашых планаў не змяніў.