Sunday, October 6, 2013

Крыт

На гэты раз нашай мэтай быў глыбокі матрасінг. Нам з Палінай хацелася на мора, валяцца пад сонцам і нічога не рабіць. Не хацелася ні дайвіць, ні цягацца з заплечнікамі, ні, нават, лазіць па скалах. Стандартны пляжны адпачынак, які малююць на старонках часопісаў і паказваюць у рэкламе. Таму маскі для снорклінга і скалалазнае “жалеза” мы запіхвалі ў торбу вельмі неахвотна (а без жалеза мы не ездзім).

Порт Іракліона.
Торба гэтым разам была зачотная, вялікая, жоўтая, на мільён літраў і на зайдрасць усім тым, з каго трэба збіраць сто баксаў на мяжы. Ужо пасля, на востраве, я зразумеў наколькі яна нязручная, і мне хацелася яе ўтапіць. Але было нельга, бо яна была напханая жалезам і магла ўтануць.