Sunday, October 6, 2013

Крыт

На гэты раз нашай мэтай быў глыбокі матрасінг. Нам з Палінай хацелася на мора, валяцца пад сонцам і нічога не рабіць. Не хацелася ні дайвіць, ні цягацца з заплечнікамі, ні, нават, лазіць па скалах. Стандартны пляжны адпачынак, які малююць на старонках часопісаў і паказваюць у рэкламе. Таму маскі для снорклінга і скалалазнае “жалеза” мы запіхвалі ў торбу вельмі неахвотна (а без жалеза мы не ездзім).

Порт Іракліона.
Торба гэтым разам была зачотная, вялікая, жоўтая, на мільён літраў і на зайдрасць усім тым, з каго трэба збіраць сто баксаў на мяжы. Ужо пасля, на востраве, я зразумеў наколькі яна нязручная, і мне хацелася яе ўтапіць. Але было нельга, бо яна была напханая жалезам і магла ўтануць.

Увечары мы прыляцелі ў Іракліон, засяліліся ў харошы недарагі гатэль у Амудары (9 з 10 на букінгком, сурьёзна ок!) і плюхнуліся ў мора. Амудара (Amoudara) – гэта вялізны пясчаны пляж, кілометраў пяць у даўжыню, на захадзе ад Іракліона. Добрае месца: чыстае мора, крамы побач, кавярні, транспарт куды трэба, нават індустрыяльны краявід уражанняў не псуе. На наступны дзень пачалі матрасіць. Атрымалася паваляцца гадзіны, напэўна, дзве. А пасля я вырашыў пабегаць. На днях Паліна мне распавяла, што быў такі серыял “Ратаўнікі Малібу”, там дзе Памэла Андэрсан з падцягнутымі дзядзькамі бегаюць па пляжы і ўсіх ратуюць. І наступную гадзіну я бегаў па пляжы туды-сюды калі і не так спектакулярна як ратаўнік, то не горш за “Артурпірожков”. А пасля мы палезлі каўбасіцца на хвалях кудысці, куды не трэба, і наступілі на вожыкаў.

Коцікі.
Матрасіць нам паднадакучыла, і назаўтра мы паехалі ў Іракліон, зайшлі ў музей з халодным паветрам і рознымі археалагічнымі штукамі, якія я бачыў у школьных падручніках па гісторыі: фрэскі з быкамі, статуэткі, блін са спіральнымі надпісамі, збаны памерам са слана і розныя мінойскія скарбы. Пасля музея зайшлі яшчэ ў адзін музей з дыназаўрамі. Я і падумаць не мог, што на Крыце жылі дыназаўры! (хаця гэта мог быць яшчэ і не Крыт зусім).

На фоне раскопак мінойскай цывілізацыі.
На выхадзе з другога музею насычанасць культурнай праграмы пачала зашкальваць, але мы не здаліся і паехалі ў разваліны Кноскага палаца. А там усё па другім коле, толькі яшчэ больш наглядна. Я толькі тады ўразумеў наколькі даўно гэта ўсё было, тобок калі б Понцій Пілат падумаў пра Мінатаўра ў Кноскім лабірынце, то для яго гэта гісторыя была б такой жа старажытнай, як для нас цяпер сам Понцій Пілат. Але, ладна, пойдзем далей. 

Кноскі палац.
Раніцай чацьвёртага дня мы паехалі на паўднёвае ўзбярэжжа вострава ў мястэчка Плакіас (Plakias). Пасяліліся ў гатэлі ў пірацкім фіёрдзе, які знаходзіўся літаральна ў сярэдзіне гары. 

"Крытская вёска", дзе мы жылі.

Спачатку я папакутваў ад празмернай гламурнасці сітуацыі, але пасля расслабіўся. Дабірацца туды з Плакіаса можна было ці па серпанціне на машыне, альбо напрамую па скалах (ноччу гэта нагадвала ўздым па 1Б). 

Паміж фіёрдам і Плакіасам.

Пірацкі фіёрд.
Домік.
 
Гара абрывалася ў бок мястэчка некалькімі гладкімі сценкамі метраў па 80 у вышіню. А пад імі быў нудзісцкі пляж, які пераходзіў у пляж для ўсіх астатніх.   

Знізу Плакіас.
На наступны дзень у Плакіас прыехалі нашы мінскія сябры Дзіма Бярозка і Насця Лунева. І, першай справай, мы, натуральна, захацелі на гэтыя сценкі залезьці. Але, раптам, абгарэлі на сонцы і маральна расклаліся ў кавянях з марской кухняй. Таму скарэнне сцяны было перасунута на раніцу. 

Пасідзелкі на ганку.
Раніца пачалася позна і напружна, але на сцяну мы ўсё ж залезлі і злезлі. Некалькі разоў, і пад зацікаўленымі позіркамі голых гледачоў. 

Сценка ў самай сваёй простай часцы.

Падчас усёй справы мы падвесілі Паліну з фоцікам пасярод сценкі і яна там вісела і фоткала.


Усім спадабалася. Вынік: вельмі прыемнае лазанне па вапняку ад 5а+ да 8а+, цень - з раніцы і да пасляабеду.

Выглядала прыкладна так.



А пасля пайшлі матрасіць на мора і чэсна адматрасілі на мясцовых пляжах наступныя два дні (асабліва спадабаўся пляж на Дамноні).

Від на ўзбярэжжа Дамноні.

Цюленілі на ляжаках, плавалі с маскай і трубкай, болдэрылі з Дзімам ноччу прам у гатэлі, гулялі па мясцовых сцежках ля мора.

Марскія коцікі.
Пляж Аммудзі.


Каліпса - Дамноні.


 
А на трэці дзень мы з Палінай уляцелі ва Франкфурт, а Дзіма з Насцяй засталіся яшчэ на N дзён, і чым яны там займаліся ніхто не ведае.

Любімая жоўтая торба. І наш генеральны спонсар, як заўсёды :)



P. S. Некалькі заўважаных асаблівасцяў Крыта: 
  1. Вецер. Ён там адносна моцны, таму пад сонцам амаль што не спякотна. Мясцовым жыхарам гэта падабаецца, а аматары пазагараць згараюць у дрыжыках.
  2. Іракліон speaks russian.
  3. Ландшафт і прырода вострава нагадвае Крытм, але больш чыста.
  4. Па скалалазнай, DWS-най і падводнай разнастайнасці Крыт уступае Маёрцы, але адыгрываецца на культурна-архіалагічнай. 


7 comments:

  1. Супер!!! Там очень красиво! Всё едем на Крит:) До этого у меня было не совсем хорошо отношение к местным достопримечательностям! Кстати как там национальная кухня?)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Достопримечательности по большей части исторические, и плюс красивые места встречаются на побережье. А, может, и в центре острова - там, говорят, есть пещеры, горы и озёра. Местная кухня морская, неплохая, ну и полный спектр всего греческого.

      Delete
    2. А как там с разнообразием, оливок в разных вариация (маринованные, фаршированные либо ещё в каком-то виде)? Просто их очень обожаю:)

      Delete
    3. Их там есть. Много всяких, Крит на этом специализируется. Спроси у Полины, она расскажет подробнее.

      Delete
  2. Красота. Жаль подводных фоток мало.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Потом отдельно покажу если интересно будет.

      Delete