На мінулых выходных з Сашам пахадзілі на лыжах у наваколлі Оберстдорфа. Оберстдорф (Oberstdorf) — гэта такая горная вёска на "крайнім поўдні" Германіі, вядомая як месца правядзення розных спаборніцтваў па зімовых відах спорту. Непасрэдна для нас з сябрамі на працягу апошніх год слова Оберстдорф трывала азначала "сноўборд і горныя лыжы". На мінулых выходных гэтае азначэнне было пашырана новай забавай — скітурам.
Паміж Schwarzwasserhütte і Gerachsattel. |
Маршрут выбіраўся хутка, амаль што наўгад. Галоўнае — каб быў на два дні, нескладаны і цікавы.