На гэты раз нашай мэтай
быў глыбокі матрасінг. Нам з Палінай
хацелася на мора, валяцца пад сонцам і
нічога не рабіць. Не хацелася ні дайвіць,
ні цягацца з заплечнікамі, ні, нават,
лазіць па скалах. Стандартны пляжны
адпачынак, які малююць на старонках
часопісаў і паказваюць у рэкламе. Таму
маскі для снорклінга і скалалазнае
“жалеза” мы запіхвалі ў торбу вельмі
неахвотна (а без жалеза мы не ездзім).
 |
Порт Іракліона. |
Торба гэтым разам была зачотная, вялікая,
жоўтая, на мільён літраў і на зайдрасць
усім тым, з каго трэба збіраць сто баксаў
на мяжы. Ужо пасля, на востраве, я зразумеў
наколькі яна нязручная, і мне хацелася
яе ўтапіць. Але было нельга, бо яна была
напханая жалезам і магла ўтануць.