На гэты раз нашай мэтай
быў глыбокі матрасінг. Нам з Палінай
хацелася на мора, валяцца пад сонцам і
нічога не рабіць. Не хацелася ні дайвіць,
ні цягацца з заплечнікамі, ні, нават,
лазіць па скалах. Стандартны пляжны
адпачынак, які малююць на старонках
часопісаў і паказваюць у рэкламе. Таму
маскі для снорклінга і скалалазнае
“жалеза” мы запіхвалі ў торбу вельмі
неахвотна (а без жалеза мы не ездзім).
|
Порт Іракліона. |
Торба гэтым разам была зачотная, вялікая,
жоўтая, на мільён літраў і на зайдрасць
усім тым, з каго трэба збіраць сто баксаў
на мяжы. Ужо пасля, на востраве, я зразумеў
наколькі яна нязручная, і мне хацелася
яе ўтапіць. Але было нельга, бо яна была
напханая жалезам і магла ўтануць.
Увечары мы прыляцелі
ў
Іракліон, засяліліся ў харошы недарагі
гатэль
у Амудары (9 з 10 на букінгком, сурьёзна ок!) і плюхнуліся ў мора. Амудара
(Amoudara) – гэта вялізны пясчаны пляж,
кілометраў пяць у даўжыню, на захадзе
ад Іракліона. Добрае месца: чыстае мора,
крамы побач, кавярні, транспарт куды
трэба, нават індустрыяльны краявід
уражанняў не псуе. На наступны дзень пачалі
матрасіць. Атрымалася паваляцца гадзіны,
напэўна, дзве. А пасля я вырашыў пабегаць.
На днях Паліна мне распавяла, што быў
такі серыял “Ратаўнікі Малібу”, там
дзе Памэла Андэрсан з падцягнутымі
дзядзькамі бегаюць па пляжы і ўсіх
ратуюць. І наступную гадзіну я бегаў па
пляжы туды-сюды калі і не так спектакулярна
як ратаўнік, то не горш за “Артурпірожков”.
А пасля мы палезлі каўбасіцца на хвалях
кудысці, куды не трэба, і наступілі на
вожыкаў.
|
Коцікі. |
Матрасіць нам
паднадакучыла, і назаўтра мы паехалі ў
Іракліон, зайшлі ў музей з халодным
паветрам і рознымі археалагічнымі
штукамі, якія я бачыў у школьных
падручніках па гісторыі: фрэскі з быкамі,
статуэткі, блін са спіральнымі надпісамі,
збаны памерам са слана і розныя мінойскія
скарбы. Пасля музея зайшлі яшчэ ў адзін
музей з дыназаўрамі. Я і падумаць не
мог, што на Крыце жылі дыназаўры! (хаця
гэта мог быць яшчэ і не Крыт зусім).
|
На фоне раскопак мінойскай цывілізацыі. |
На выхадзе
з другога музею насычанасць культурнай
праграмы пачала зашкальваць, але мы не
здаліся і паехалі ў разваліны Кноскага
палаца. А там усё па другім коле, толькі
яшчэ больш наглядна. Я толькі тады
ўразумеў наколькі даўно гэта ўсё было,
тобок калі б Понцій Пілат падумаў пра
Мінатаўра ў Кноскім лабірынце, то для
яго гэта гісторыя была б такой жа
старажытнай, як для нас цяпер сам Понцій
Пілат. Але, ладна, пойдзем далей.
|
Кноскі палац. |
Раніцай чацьвёртага
дня мы паехалі на паўднёвае ўзбярэжжа
вострава ў мястэчка
Плакіас (Plakias).
Пасяліліся ў гатэлі ў пірацкім фіёрдзе,
які знаходзіўся літаральна ў сярэдзіне
гары.
|
"Крытская вёска", дзе мы жылі. |
Спачатку я папакутваў ад празмернай
гламурнасці сітуацыі, але пасля
расслабіўся. Дабірацца туды з Плакіаса
можна было ці па серпанціне на машыне,
альбо напрамую па скалах (ноччу гэта
нагадвала ўздым па 1Б).
|
Паміж фіёрдам і Плакіасам. |
|
Пірацкі фіёрд. |
|
Домік. |
Гара абрывалася
ў бок мястэчка некалькімі гладкімі
сценкамі метраў па 80 у вышіню. А пад імі
быў нудзісцкі пляж, які пераходзіў у
пляж для ўсіх астатніх.
|
Знізу Плакіас. |
На наступны дзень у
Плакіас прыехалі нашы мінскія сябры
Дзіма Бярозка і Насця Лунева. І, першай
справай, мы, натуральна, захацелі на
гэтыя сценкі залезьці. Але, раптам,
абгарэлі на сонцы і маральна расклаліся
ў кавянях з марской кухняй. Таму скарэнне
сцяны было перасунута на раніцу.
|
Пасідзелкі на ганку. |
Раніца пачалася позна
і напружна, але на сцяну мы ўсё ж залезлі
і злезлі. Некалькі разоў, і пад зацікаўленымі
позіркамі голых гледачоў.
|
Сценка ў самай сваёй простай часцы. |
Падчас усёй справы мы падвесілі Паліну з фоцікам пасярод сценкі і яна там вісела і фоткала.
Усім спадабалася. Вынік: вельмі
прыемнае
лазанне па вапняку ад 5а+ да 8а+, цень - з раніцы і да пасляабеду.
|
Выглядала прыкладна так. |
А пасля пайшлі матрасіць на мора і чэсна
адматрасілі на мясцовых пляжах наступныя
два дні (асабліва спадабаўся пляж на
Дамноні).
|
Від на ўзбярэжжа Дамноні. |
Цюленілі на ляжаках, плавалі
с маскай і трубкай, болдэрылі з Дзімам
ноччу прам у гатэлі, гулялі па мясцовых
сцежках ля мора.
|
Марскія коцікі. |
|
Пляж Аммудзі. |
|
Каліпса - Дамноні. |
А на трэці дзень мы з
Палінай уляцелі ва Франкфурт, а Дзіма
з Насцяй засталіся яшчэ на N дзён, і чым
яны там займаліся ніхто не ведае.
|
Любімая жоўтая торба. І наш генеральны спонсар, як заўсёды :) |
P. S. Некалькі заўважаных
асаблівасцяў Крыта:
- Вецер. Ён там адносна
моцны, таму пад сонцам амаль што не
спякотна. Мясцовым жыхарам гэта
падабаецца, а аматары пазагараць
згараюць у дрыжыках.
- Іракліон speaks russian.
- Ландшафт і прырода
вострава нагадвае Кры
тм, але больш чыста.
-
Па скалалазнай, DWS-най
і падводнай разнастайнасці Крыт уступае
Маёрцы, але адыгрываецца на
культурна-архіалагічнай.
Супер!!! Там очень красиво! Всё едем на Крит:) До этого у меня было не совсем хорошо отношение к местным достопримечательностям! Кстати как там национальная кухня?)
ReplyDeleteДостопримечательности по большей части исторические, и плюс красивые места встречаются на побережье. А, может, и в центре острова - там, говорят, есть пещеры, горы и озёра. Местная кухня морская, неплохая, ну и полный спектр всего греческого.
DeleteА как там с разнообразием, оливок в разных вариация (маринованные, фаршированные либо ещё в каком-то виде)? Просто их очень обожаю:)
DeleteИх там есть. Много всяких, Крит на этом специализируется. Спроси у Полины, она расскажет подробнее.
DeleteОк. Спасибо!:)
DeleteКрасота. Жаль подводных фоток мало.
ReplyDeleteПотом отдельно покажу если интересно будет.
Delete